http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=128686

Электрамабілі ды гібрыдныя аўто - будучыня

01.04.2010
Заўтра ў Нью-Ёрку стартуе аўтамабільная выстава-ярмарка – адно з буйнейшых мерапрыемстваў такога тыпу ў сьвеце. На аўтасалёне вялікая ўвага зьвяртаецца на электрычныя ды гібрыдныя аўто. Паводле экспэртаў, нягледзячы на вялікае зацікаўленьне, патрэбна крыху часу, каб згаданыя аўтамабілі трапілі ў масавую вытворчасьць.
Адной з найбольш вядомых мадэляў гібрыднага аўтамабіля зьяўляецца Toyota Prius. Цалкам электрычную мадэль Leaf прадставіў таксама Nissan. На нью-ёркскім аўтасалёне гібрыдны аўтамабіль запрэзэнтуе Ford ды канцэрн General Motors. Мадэль Volt General Motors паступіць у продаж у бягучым годзе.
Цэны на гібрыдныя й электрычныя аўтамабілі вагаюцца ў межах 35 тыс. даляраў. Паводле экспэртаў, гэта шмат, і таму пройдзе ня менш за дзесяць гадоў, калі электрамабілі масава выедуць на вуліцы гарадоў. Гэты час патрэбны для больш дасканала разьвіцьця тэхналёгій электрамабіляў.