http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=136011

Apollo 11 - 41-я гадавіна

20.07.2010

„Гэта малы крок для чалавека, але велізарны для чалавецтва” – гэты адзін з найбольш вядомых сказаў XX стагодзьдзя 41 год таму сказаў амэрыканскі астранаўт Ніл А́рмстранг - першы чалавек, які ступіў на паверхню Месяца.

Праграма Apollo была амэрыканскім адказам на савецкія посьпехі ў космасе на пачатку 60-х гадох. У гэтай галіне, нягледзячы на прымітыўную тэхніку, Амэрыканскае касьмічнае агенцтва (NASA) дасягнула вызначанай мэты. Напрыклад, падлічальная здольнасьць тагачаснага навігацыйнага кампутара была меншай, чым сучаснага калькулятара. Па сёньняшні дзень шмат амэрыканцаў лічыць, што прызямленьне на Месяцы было фікцыяй.

У суме на Месяцы прызямліліся 12 касманаўтаў. Праграма Apollo закончылася ў 1972 годзе. З гэтага часу на ім не прызямліўся больш аніводзін чалавек.