У Стакгольме закончылася сустрэча HELCOM
Учора ў Стакгольме закончылася сустрэча прадстаўнікоў дзевяці краінаў рэгіёну Балтыкі. Форум адбыўся ў сувязі з пачаткам двухгадовага старшынства Швэцыі ў Хэльсінкскай камісіі па ахове навакольнага асяродзьдзя Балтыйскага мора – HELCOM.
Госьці ўдзельнічалі ў сэмінары “Веды - падмуркам стварэньня марской палітыкі”. Дасягненьні навукі ў гэтай галіне прэзэнтавалі прадстаўнікі ВНУ зь некалькіх краінаў.
Дарэчы, падрыхтоўку сэмінара як навуковай падставы дзеля дыскусіі палітыкаў высока ацанілі таксама польскія ўдзельнікі сустрэчы, у тым ліку, міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Анджэй Крашэўскі ды Галоўны інспэктар аховы навакольнага асяродзьдзя Анжэй Ягусевіч.
Мэтай швэцкага кіраўніцтва зьяўляецца ўзмацненьне пазыцыі Хэльсінкскай камісіі па ахове навакольнага асяродзьдзя Балтыйскага мора. Акрамя таго, арганізацыя плянуе актыўна рэалізаваць прыняты ў 2007 годзе ў Кракаве плян дзеяньняў з мэтай паляпшэньня экалягічнай сытуацыйі Балтыкі.
Вясной адбудзецца чарговая сустрэча міністраў краінаў-чальцоў HELCOM з мэтай падсумаваньня й ацэнкі вынікаў бягучых дзеяньняў на карысьць Балтыкі.
Незвычайныя кліматычныя зьявы ў Бразыліі
У Бразыліі ўдалося зьняць на відэа вельмі рэдкую кліматычную зьяву –вогненнае тарнада.
Вогненнае тарнада ўзьнікла падчас пажараў кустоўя на поўдні краіны. Паводле сьведкаў, гэта было фэнамэнальнае спалучэньне агня й ветру. Віруючы вогненны слуп сягаў некалькіх мэтраў вышыні.
Тым часам, як паведамляюць СМІ, гэта ня першая незвычайная кліматычная зьява цягам апошніх тыдняў. Месяц таму, на гэты раз у ЗША, зь неба ўпаў вялізны шар граду. Паводле мясцовых мэтэаролягаў, гэта абсалютны амэрыканскі рэкорд.
Вага лядовай глыбы складала амаль кіляграм, а яго дыямэтр - 47 сантымэтраў. Хутчэй за ўсё шар быў яшчэ большым, але мужчына, які яго знайшоў, ня мог замаразіць лядовы камяк, паколькі градабой пашкодзіў электрасетку і ў ваколіцы ня дзельнічалі халадзільнікі.
Гангі павіянаў тэрарызуюць жыхароў Кейптаўну
У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы зьявіліся гангі павіянаў. Групы малпаў абкрадваюць дамы й аўтамабілі жухароў ды турыстаў.
Найгорш сытуацыя выглядае на Мысе Добрай Надзеі, дзе малпы ізаляваныя ад астатняй часткі сьвету – з аднаго боку іх акружае акіян, а зь іншага – забудовы Кейптаўну. Горад разьвіваецца, а малпы навучыліся, што сьмецьце ды месца пражываньня людзей - гэта дасканалая крыніца харчаваньня.
„Яны як хуліганы могуць вырваць хлеб з рук ды становяцца ўсё большай пагрозай для людзей” – пераконваюць жыхары.
Напрыклад, павіяны ўмеюць пабіць ваконную шыбу, залезьці ў кватэру, зайсьці на кухню й ператрэсьці халадзільнік. Мясцовыя ўлады стараюцца сачыць за групамі павіянаў, але аказваецца, што яны ня толькі выдатна ўломваюцца ў кватэры ці аўтамалілі, але таксама спрытна ўцякаюць.
Немцы ня ўмеюць дапасаваць абутку
Чарырох зь пяці немцаў носіць дрэнна дапасаваны абутак - гэта вынік найбуйнейшых за апошнія 50 гадоў дасьледваньняў ступняў заходніх суседзяў Польшчы.
Вынікі зьдзівілі навукоўцаў. Аказваецца, што грамадзяне Нямеччыны ня ўмеюць дапасаваць адпаведнага й выгаднага абутку да сваіх ступняў. 82% ходзіць у празьмерна малым альбо празьмерна вялікім абутку. Дрэнны абутак выбіраюць 2/3 мужчынаў і 60% жанчынаў.
Пры нагодзе апрацоўкі вынікаў дасьледаваньня лекары-артапэды перасьцерагаюць, што дрэнна дапасаваны абутак можа адмоўна ўплываць на самаадчуваньня ды пагоршыць стан здароўя чалавека. Гаворка ідзе пра часты боль галавы ці пазваночніка, на што скардзяцца многія немцы.
Паводле вынікаў дасьледаваньняў, немцы найбольш праблемаў маюць з выбарам адпаведнай шырыні абутку. Дарэчы, цягам апошніх дзесяцьцігодзьдзяў ступні нямецкіх грамадзянаў выразна пашырыліся.
У дасьледаваньнях Нямецкага інстытуту абутку ў Франкфурце на Майне ўдзельнічала больш за 5 тысячаў чалавек, а гэта значыць, што навукоўцы прааналізавалі амаль 10,5 тысячаў „нямецкіх” ступняў.
А.З.
Здымкі: pl.wikipedia.org