http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=138662

Ventspils nafta можа спыніць транзыт вэнэсуэльскаў нафты

30.08.2010

Міжнародны канцэрн па гандлю нафтай і газам Vitol, які зьяўляецца саўладальнікам холдынга Ventspils nafta, дзеля захаваньня добрых адносін з Расеяй можа адмовіцца ад транзыта нафты з Вэнэсуэлы праз Вэнтспілс у Беларусь. Такое меркаваньне выказаў мэр Вэнтспілса Айварс Лэмбэргс.

Як адзначыў мэр горада, галоўныя кліенты канцэрну Vitol знаходзяцца ў Расеі, таму кампанія ня хоча псаваць адносіны з гэтай краінай. „Калі ім прыйдзецца рабіць выбар паміж пастаўкамі нафты Беларусі й адносінамі з Расеяй, то я дапускаю, што, хутчэй за ўсё, яны выбяруць апошняе. У любым выпадку Вэнтспілскі порт настойвае на тым, што груз з Вэнэсуэлы трэба прымаць”, - адзначыў Айварс Лэмбэргс.

Цяпер рашэньне знаходзіцца ў кампэтэнцыі канцэрну Vitol.

паводле telegraf.by