http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=140180

Найбуйнейшая ў сьвеце марская ветраная электрастанцыя пачынае працаваць

23.09.2010

Найбуйнейшая ў сьвеце марская ветраная электрастанцыя павінна сёньня пачаць вытворчасьць энэргіі. Вятрак знаходзіцца на брытанскім узьбярэжжы графства Кэнт, па паўднёвым усходзе краіны. Электрастанцыя Танэт складваецца агулам з ста турбін, разьмешчаных на моры 12 кілямэтраў ад берагу. Кожная турбіна мае 115 мэтраў вышыні, а ў суме электрастанцыя займае паверхню 35 квадратных кілямэтраў.

Электрастанцыя павінна забясьпечваць энэргіяй да 240 тысяч дамоў. У Вялікабрытаніі ёсьць шмат крытыкаў такога спосабу здабываньня энэргіі. Паводле іх, гэта адзін з найдаражэйшых спосабаў, які ў большай ступені фінансуецца зь дзяржаўнага бюджэту. Нягледзячы на гэта, урад у Лёндане плянуе далейшыя інвэстыцыі ў гэтым напрамку. Плянуецца, што колькасьць турбін у Танэт павялічыцца да 340.