Сёньня, шаноўныя слухачы, запрашаем вас наведаць горад Беч. З-за ўнікальных якасьцяў архітэктуры й гарадзкога плянаваньня яго называюць жамчужынай сярод польскіх гарадоў на поўдні краіны. Больш за тое, тут шматлікія славутасьці: сярэднявечныя будынкі, сканцэнтраваныя на параўнальна невялікай прасторы, абмежаванай гарадзкімі сценамі. Усё гэта надае гораду ўнікальны характар. Гэта адлюстроўваецца ў літаратуры, дзе часта Беч называецца "жамчужынай Падкарпацьця" альбо "польскім Каркасонам".
Цэнтральным месцам сярэднявечнага гораду зьяўляецца гарадзскі рынак - у форме прамавугольніка, тут некалі адбываліся кірмашы. У цэнтры рынку знаходзіцца ратуша, найбольш адметны будынак гораду. Сёньня, як і ў сярэднявеччы, тут месьцяцца гарадзкія ўлады. Ратуша, першапачаткова пабудаваная ў гатычным стылі, у другой палове пятнаццатага стагодзьдзя былі ўнесена шмат паправак. Сёньняшні кшталт ратушы – гэта пераробка з 1830 года. Да будынку ратушы прылягае вежа ў стылі архітэктуры эпохі Адраджэньня, упрыгожаная “сграффіта”. Гэта самы высокі будынак у горадзе, мае 56 м вышыні. У верхняй частцы вежы пад купалам у стылі барока месьціцца панарамная галерэя. У скляпеньнях вежы знаходзіцца гэтак званая «сярэднявечная турма»: месца вымагальніцтва прызнаньняў, месца ўтрыманьня пад вартай перад выкананьнем прысудаў.
Іншым сьведчаньнем якасьці гістарычнай часткі горада зьяўляюцца сярэднявечныя валы, брама Барабкан і вежы. Сістэма ўмацаваньняў Беча паходзіць з чатырнаццатага стагодзьдзя, першыя дакумэнтальныя згадкі гэтай сыстэмы фартывікацыяў датуюцца 1399. Гэтая грамата падпісана каралём Уладзіславам Ягайлам, у якой гутарка вядзецца пра рамонт муроў. У свой час гарадзкія муры налічвалі 17 вежаў, да цяперашняга часу захаваліся толькі некаторыя.
Іншай славутасьцю Беча зьяўляецца парафіяльны касьцёл Божага Цела. Ён лічыцца адным з самых каштоўных помнікаў сакральнай архітэктуры ў Польшчы. Манумэнтальны фасад касьцёлу сьведка позняй готыкі з 1480 года. Гэтыя ды іншыя цікавінкі вы можаце пабачыць, наведаўшы Беч.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч