http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=141669

Ільвяня даставілі на самалёце ў Менск

16.10.2010

Незвычайны пасажыр прыляцеў у Нацыянальны аэрапорт Менск з Калінінграда. Упершыню самалётам «Белавія» дастаўлена ільвяня, - паведамляе агенцтва БелТА.

Ільвяняці ўсяго 10 месяцаў. Яго перавозілі ў клетцы ў багажным адсеку самалёта. Для таго, каб клетка зьмясцілася, кампанія-перавозчык спэцыяльна накіравала на гэты рэйс самалёт з большым аб’ёмам грузавога адсека — CRJ-200, а ў самім адсеку падтрымлівалася камфортная для жывёлы тэмпэратура — дзесяць градусаў цяпла.

Як адзначылі ў «Белавія», сярод жывёл, якія карыстаюцца разам са сваімі гаспадарамі паслугамі авіятранспарту, лідзіруюць кошкі ды сабакі. Нагадалі ў кампаніі выпадкі, калі ляталі тхары й малпы, але самым запамінальным быў пералёт у Баку з двума кракадзіламі ў 2009 годзе. Доўгія хвасты кракадзілаў давялося закруціць, інакш яны не зьмясьціліся б у багажны адсек.

А тым часам ільвяня зьдзейсьніла адно падарожжа, на гэты раз сухапутнае. З аэрапорта яго грузавым мікрааўтобусам даставілі на новае месца жыхарства — у Віцебскі заапарк.