http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=142335

НАВУКА Й ТЭХНІКА

28.10.2010

 

Кітайскі супэрхуткі цягнік пабіў рэкорд хуткасьці!?

Па інфармацыі ўладаў у Пэкіне, кітайскі супэрхуткі цягнік пабіў сусьветны рэкорд хуткасьці.

Цягнік хуткаснай чыгункі, маршрут якой праходзіць па ўскраіне Шанхаю, ехаў з хуткасьцю 421 кілямэтра ў гадзіну.

Праўда, некаторыя францускія экспэрымэнтальныя цягнікі рухаюцца яшчэ хутчэй, але кітайцы маюць чым ганарыцца. Яны маюць ня толькі найдаўжэйшую цягу хуткай чыгункі, але таксама звышхуткі цягнік суцэльна кітайскай вытворчасьці, які будзе курсаваць паміж Шанхаем і горадам Ханчжоў– 200 кілямэтраў за 45 хвілінаў.

Гэта чарговы посьпех кітайскай чыгункі. Некалькі месяцаў таму паявілася інфармацыя пра запуск хуткаснай чыгункі на поўдні краіны, якая адлегласьць амаль 1 тысячы кілямэтраў пераадольвае за менш, чым тры гадзіны.

Паводле кітайскіх інжынераў, іншыя дзяржавы ўжо выказваюць жаданьне купіць у Кітая сучасныя тэхналёгіі.


 

Нізкі ўзровень партугальскай сыстэмы адукацыі

Толькі кожны трэці партугальскі вучань заканчвае 12-гадовую школьную адукацыю, не паўтараючы клясу.

Такім чынам сьведчаць дaсьледаваньні, праведзеныя мясцовай Нацыянальнай радай адукацыі. Паводле экспэртаў, згаданыя вынікі вельмі непакояць, паколькі аказваецца, што дзьвюм трэцім вучняў у Партугаліі вучоба ў базавай школе, гімназіі й сярэдняй школе на самой справе займае больш, чым прадугледжаныя законам 12 гадоў.

Толькі 30% дзяцей у згаданай краіне ня мусяць паўтараць клясу па прычыне адмоўных вынікаў вучобы.

Кіраўнік дасьледаваньняў Яакім Азеведа (Joaquim Azevedo) з Нацыянальнай рады адукацыі перакананы, што за настолькі дрэнную сытуацыю адказвае дзяржава, якая абмяжоўвае аўтаномію школаў. У ягонай ацэнцы, адукацыйныя пляцоўкі ня маюць магчымасьці павышэньня ўзроўню навучаньня, паколькі на гэтага ім не дазваляюць правілы.

Прафэсар Азеведа раскрытыкаваў таксама дзейную сацыяльную мадэль, у выніку якой бацькі ня маюць часу для сваіх дзяцей.

„Школа не заменіць сям’і,” - пераконвае партугальскі навуковец.

Нізкі ўзровень вучобы - гэта ў Партугаліі надалей сур’ёзная праблема. Яшчэ 10 гадоў таму ажно 10% грамадзянаў згаданай караіны ня ўмела пісаць і чытаць. Хаця цяпер Партугалія ў гэтым аспэкце асабліва не адрозьніваецца ад астатніх чальцоў Эўразьвязу, але, на думку экспэртаў, адукацыйная сыстэма надалей недастаткова эфэктыўная.

 

Асьпірын - лек супраць рака кішэчніка

Таблетка асьпірыну ў дзень можа прычыніцца да зьмяншэньня рызыкі захворваньня ракам кішэчніка.

Такія высновы зрабілі экспэрты з Унівэсрытэту ў Оксфардзе, якія дасьледавалі каля 14 тысячаў чалавек.

У асобаў, якія штодзённа прымалі адну таблетку асьпірыну, захворваньняў ракам кішэчніка было на адну чацьвёртую менш, чым у асобаў, якія асьпірынам рэгулярна не карысталіся. У сваю чаргу колькасьць сьмяротных выпадкаў згаданай хваробы была меншая на адну трэцюю.

Асьпірыну ўжо больш за 100 гадоў, ды ён надалей лічыцца вельмі пасьпяховым лякарствам. Абязбольвае, прадухіляе хваробы сэрца й пухліны.

Усё ж, як кожны лек, таксама асьпірын мае пабочныя эфэкты, як, напрыклад, унутраныя крывацёкі. Тым ня, менш навукоўцы з Оксфарду сьцьвярджаюць, што станоўчых бакоў узьдзеяньня асьпірыну больш, чым адмоўных. Вынікі іхных дасьледаваньнаў публікуе прэстыжны мэдычны часопіс „Lancet”.

 

Землятрус на Гаіці можа паўтарыцца!

Велізарны зямлятрус, які 12 студзеня бягучага году зьнішчыў заходнюю частку Гаіці ды прычыніўся да сьмерці 250 тысячаў чалавек, можа паўтарыцца.

Штуршкі, да якіх дайшло на пачатку году, не ліквідавалі напружаньня на скідзе, што праходзіць побач сталіцы дзяржавы - Порт-о-Прэнс.

Ссьведчаць пра гэта два незалежныя дасьледаваньні, праведзеныя групамі амэрыканскіх геафізыкаў.

Нагадаем, што раней згаданыя навукоўцы пасьпяхова прадугледзелі надыходзячыя штуршкі й папярэдзілі ўлады згаданай краіны.

Сіла землятрусу, які ў студзені здарыўся на Гаіці, склала 7 балаў па шкале Рыхтара. Наступны можа быць яшчэ горшы, - лічаць навукоўцы.

Нечаканыя й трывожныя інфармацыі - гэта вынік працы навукоўцаў з унівэсрытэту ў штаце Індыяна й прадстаўнікоў Амэрыканскай геалягічнай службы.

Падрабязнасьці на сваіх старонках публікуе інтарнэтнае выданьне „Nature Geoscience”. 


А.З.

Здымкі: pl.wikipedia.org