Традыцыя ўшаноўваньня памяці памерлых продкаў моцна замацаваная сярод беларусаў. Але беларусы, якія жывуць за мяжой, часта ня маюць магіл, якія б яны маглі наведаць і запаліць на іх зьніч.
Ініцыятыва „Беларуская нацыянальная памяць” яшчэ некалькі гадоў таму вырашыла стварыць мапу месцаў паховінаў беларусаў у Польшчы, людзей, якія адзначыліся сваёй любоўю й адданасьцю радзіме. Месцазнаходжаньне часткі магілаў было вядомым, але частку трэба было літаральна шукаць, сыходзячы зь небагатай інфармацыі.
На старонцы БНП створана віртуальная мапа. На ёй пазначаны месцы, дзе знаходзяцца месцы пахаваньня беларусаў у Польшчы й Эўропе.
Лідар „Беларускай нацыянальнай памяці” Анатоль Міхнавец распавядае пра месцы пахаваньня вядомых беларусаў у Варшаве.
Размову слухайце ў далучаным файле.