Адбылося гэта ў выніку радыёперадачы, якая трансьлявала аўдыё драму па матывах кнігі Гербэрта Ўэлса “Вайна сьветаў”.
Аўтары гэтай радыё-драмы зрабілі гэтую пастаноўку ў форме рэальна падаваных навінаў, прамога рэпартажу, якія апавядалі аб тым, што Зямля падверглася атацы марсіянаў.
На пачатку паведамлялася аб тым, што мэтэор, які насамрэч аказаўся касьмічным караблём, прызямліўся ў Нью-Джэрсі й атакаваў сабраўшыхся там людзей, у тым ліку й журналіста, які вёў рэпартаж. Журналіст загінуў. Далей паведамлялася аб тым, што кіраўніцтва Нью-Джэрсі ўвяло ваеннае становішча й атакавала мэтэор, у сваю чаргу марсіяне прымянілі трохногія машыны супраць тэхнікі й людзей. Усё гэта суправаджалася гукавымі эфэктамі. У хуткім часе пачала падавацца інфармацыя аб тым, што марсіяне набліжаюцца да Нью-Ёрку.
І хаця пасьля гадзіннага апавяданьня журналісты паведамілі аб тым, што гэта было вяшчаньне ў межах Хэлоўіна, гэты рэпартаж выклікаў жудасную паніку ў амэрыканскім грамадзтве. Паводле статыстычных дадзеных, у атаку марсіян паверыла амаль 2 мілльёны амэрыканцаў з 6 мільёнаў, якія слухалі гэтую перадачу. Людзі пакідалі дамы, нават выязжалі з горада, некаторыя хаваліся ў гарах, на вуліцах гарадоў будаваліся барыкады, грамадзяне пачалі рыхтавацца да барацьбы, іншыя ехалі ў Нью-Джэрсі, каб паглядзець на падзеі сваімі вачыма.
Іншыя казалі, што адчувалі запахі газу, які распылялі марсіяне й бачылі ўспышкі ад выбухаў. Частку слухачоў ахапіла масавая істэрыя. Спалоханыя амэрыканцы тэлефанавалі ў паліцыю, на радыёстанцыі, каб даведацца, што адбываецца.
У 1949 годзе ў Эквадоры па радыё перадавалі гэтую ж радыёперадачу Г.Ўэлса толькі на гішпанскай мове, адбылося амаль тое самае, нават войскі й паліцыя вырушалі на барацьбу з марсіянамі. Калі на наступны дзень выявілася, што гэта было толькі радыё-апавяданьне, раззлаваныя людзі пачалі граміць мясцовыя радыёстанцыі й газэты.
Павал Усаў