http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=143818

Запрашаем у Польшчу – Чэрск

19.11.2010

Сёньня, шаноўныя слухачы, запрашаю вас наведаць старажытнае мястэчка Чэрск, які знаходзіцца ў 30 кілямэтрах на паўднёвы захад ад Варшавы.

Дзякуючы архэалягічным раскопкам удалося ўсталіць, што  першыя сьляды пражываньня чалавека на гэтай тэрыторыі маюць 2 тысячы гадоў. У прадаўнія часы на гэтай тэрторыі знаходзіліся папяльцовыя могілкі. Самая старая асада знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Чэрска паміж VІ – VІІІ стагодзьдзямі.

Першыя ўспаміны пра Чэрск у пісьмовых крыніцах датуюцца 1142 годам, у прыватнасьці ў Іпацьеўскім летапісе горад згадваецца пад назай Чарнічак.


Пад канец XІІІ стагодзьдзя Чэрск стаў найважнейшым цэнтрам палітычнага й рэлігійнага жыцьця Мазавецкага Княства. У 1262 годзе Чэрск стаў сталіцай княства. Мястэчка займае паверхню ўсяго 973 ha, аднак на гэтай паверхні знаходзіцца шмат цікавых аб’ектаў, якія зьяўляюцца помнікамі гістарычнага дойлідзтва. Адным зь іх зьяўляецца замак князёў мазавецкіх. Гэта цагляная абаронная крэпасьць, пабудаваная на пераломе XIV і XV стагодзьдзяў. Будову ўзносіў мазавецкі князь Януш І. Калі тэрыторыя, на якой знаходзіўся Чэрск, была ў 1526 годзе далучаная ў склад Польскага Каралеўста, замак стаў каралеўскай уласнасьцю й належаў да каралевы Боны Сфорцы.

Аб далучэньні Мазовіі да Польскай Кароны пастанавіў у 1526 годзе кароль Жыгімонт Стары. Тады пачалася разбудова замку. Замак прэзэнтаваў саю магутнасьць і меў вялікае мілітарнае значэньне. Зьнешнія муры замку мелі таўшчыню ў 2 мэтры й вышыню ў 8 мэтраў.

Падчас Швэдзкага патопу ў 1656 годзе Чэрскі замак быў моцна пашкоджаны. Швэдзкія войскі, пасьля разгрому іх войскамі Стэфана Чарнецкага пад Варкай, адступаючы праз Чэрск, акружылі замак і моцна яго пашкодзілі, гэтым самым помсьцячы за сваю паразу.

У XVIII стагодзьдзі вялікі маршалак каралеўства й чэрскі стараста Фрацішак Бялінскі паспрабааў адбудаваць замак, але пасьля прускай акупацыі замкавыя муры булі зноў зруйнаваныя, і гэтым самым крэпасьць канчаткова пазбавілася сваёй мілітарнай магутнасьці. Больш за тое, у 1869 годзе, калі Польшча апынулася пад акупацыяй Расейскай імпэрыі, царскія ўлады пазбавілі Чэрск гарадзкога статусу.

Чэрск застаўся мястэчкам, але навакольны пэйзаж і замкавыя муры прыцягваюць вялікую колькасьць турыстаў па сёньняшні дзень. А трэба дадаць, што ў першапачаткоым выглядзе захаваліся ўсе тры вежы, а таксама паўднёвая й заходняя брамы.  Замак стаіць на ўзгор’і, а навокал расьсьцілаюцца прыгожыя краявіды.

І яшчэ адна цікавінка. Гэтыя тэрыторыі славяцца садаводзтвам, навакольныя сяляне займаюцца вырошчваньнем яблыкаў і парэчак. Спазіраючы з замкавых вежаў на навакольныя сады, замежныя турысты ў захапленьні кажуць, што краявід прыгадвае Тасканію.


Падыхтавала Караліна Русіновіч