http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=144076

Гісторыя: адказнасьць СССР за пачатак вайны

23.11.2010

Сёньня Дзяржаўная Дума Расейскай Фэдэрацыі прыняла заяву, у якой дае крытычную ацэнку меркаваньням, што за пачатак Другой сусьветнай вайны адказнасьць нясе ня толькі гітлераўская Нямеччына, але й Савецкі Саюз. Прэтэкстам да прыняцьця заявы стала 65-годзьдзе з дня пачатку Нюрнбэргскага працэсу, у якім былі асуджаныя гітлераўскія злачынцы. 

У заяве, між іншым, гаворыцца, што спробы вінаваціць Савецкі Саюз у суадказнасьці за пачатак вайны зьяўляюцца “гістарычнай хлусьнёй”. Расея ўжо ня першы раз крытыкуе рэзалюцыі Рады Эўропы й АБСЭ, у якіх за пачатак вайны вінаваціцца ня толькі Нямеччына, але й сталінскі Саюз.

Частка гісторыкаў лічыць, што віна Савецкага Саюзу ў пачатку ваенных дзеяньняў абсалютна відавочная. Гэтак мяркуе таксама спэцыяліст па сталінскіх рэпрэсіях, гісторык Ігар Кузьняцоў.

інтэрвію з І. Кузьняцовым у далучаным гукавым файле