http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=145230

Беларусь страціла пакаленьне

14.12.2010

Радыкальныя эканамічныя рэформы часам крытыкуюць за іх быццам бы высокую рызыку сацыяльных коштаў. Але рэдка гаворыцца пра тое, якія кошты можа выклікаць адсутнасьць рэформаў. У найноўшай гісторыі Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы меў месца экспэрымэнт – дзьве краіны былога савецкага блёку, якія знаходзіліся на падобным узроўні разьвіцьця, выбралі розныя стратэгіі эканамічных рэфрмаў. Параўнаньне рэзультатаў гэтых стратэгій, беручы пад увагі розьніцы, якія назіраліся на пачатку зьменаў, паказваюць узровень коштаў радыкальных рэформаў на фоне коштаў іх адсутнасьці.

Польшча й Беларусь – гэта дзьве краіны, якія 20 г. таму мелі вельмі падобны ўзровень сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, але выбралі розныя мадэлі эканамічных пераўтварэньняў. Польская эканоміка за апошнія 20 г. наблізілася да мадэлі рынкавай эканомікі. Прыватны сэктар складае каля 75% ВУП, поўнасьцю прыватызаваны сэктар малых і сярэдніх прадпрыемстваў, лібэральная сыстэма цэнаўтварэньня. З такой адкрытай эканомікай Польшча лічыцца адной з самых глыбока рэфармаваных постсацыялістычных дзяржаваў. У сваю чаргу міжнародныя інстытуты – Сусьветны банк, Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця, Міжнародны валютны фонд прызнаюць, што эканамічныя зьмены ў Беларусі знаходзяцца на самым нізкім узроўні сярод рэфармуючыхся краін. Можна сказаць, што беларускія ўлады стараюцца як мага даўжэй захаваць status quo і кантраляваць эканоміку. Роля, якую адыгрывае дзяржава ў разьвіцьці эканомікі, наладей агромная – доля грамадзкага сэктара ў выпрацоўцы ВУП складае каля 70%, а эканамічная сыстэма лічыцца сыстэмай, якая “заглушае эканамічную свабоду”...

чытай у далучаным файле: Беларусь страціла пакаленьне.doc

арыгінальны тэкст знойдзеце тут:

http://www.for.org.pl/upload/File/analizy/Analiza_FOR_7_2010_Bialorus_stracila_pokolenie.pdf