http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=145914

„Росийская газета”: Лукашэнка падараваў сваім грамадзянам „экзэкуцыю-пол"

21.12.2010

Расейская прэса ўжо другі дзень шырока апісвае прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Газэты засяроджваюць увагу на выкарыстаньні сілы супраць апазыцыі і ўдзельнікаў пратэсту.

Урадавая „Росийская газета” піша, што замест вынікаў апытаньня экзіт-полу Лукашэнка падараваў сваім грамадзянам „экзэкуцыю-пол”. Побач з артыкулам зьмешчаны здымак, на якім міліцыянт з дубінкаю гоніць удзельніка дэманстрацыі.

У падобным стылі выбары камэнтуе „Коммерсант”. Выданьне піша, што Аляксандар Лукашэнка правёў найбольш жорсткія выбары. Газэта зазначае, што Лукашэнка ўзурпаваў сабе права „біць і быць абраным”.

У сваю чаргу „Независимая газета” апісвае падзеі ў Менску як „бунт супраць айчыма”. Выданьне аднак сьцьвярджае, што ў Беларусі рэвалюцыя не пачалася. „Ніякай рэвалюцыі ня будзе, пакуль міліцыя гатовая абараняць улады й біць суграмадзян”, - канстатуе „Независимая газета”.