http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=146019

Зіма чарговы раз паралізавала эўрапейскі транспарт

22.12.2010

Сытуцыя на варшаўскім лётнішчы «Акэнце» вяртаецца да нормы. Як запэўніваюць прадстаўнікі варшаўскага авіяпорту, амаль усе самалёты ўзьлятаюць і прызямляюцца своечасова.

Учора ў сувязі зь мяцеліцамі часова былі зачыненыя аэрапорты ў Лёндане й Франкфурце. Сёньня таксама ў Парыжы, Амстэрдаме й Мадрыдзе рух паветраных суднаў адбываецца паводле графіку. Лёнданскі аэрапорт «Хітроў» плянуе сёньня выканаць дзьве трэція плянаваных апэрацый па адпраўцы й прыёме ляйнэраў.

Нягледзячы на паляпшэньне сытуацыі, многія пасажыры, якія засталіся ў аэрапортах, непакояцца, што не пасьпеюць дасягнуць мэтаў сваіх падарожжаў да Каляд.

Ускладненьні датычаць таксама чыгуначнага руху. У велізарных чэргах прымушаны чакаць пасажыры, якія спрабуюць пакінуць Вялікабрытанію на цягніку „Eurostar” пад каналам Ля-Манш. Камунікацыйны параліч усхаваляваў палітыкаў. Незадавальненьне працай аэрапорту «Хітроў» выказаў брытанскі прэм’ер-міністар.

Сытуацыю ў эўрапейскіх аэрапортах раскрытыкавала таксама Эўрапейская камісія, заклікаючы адпаведныя службы да больш сур’ёзнай падрыхтоўкі да зімы.

АЗ