У Стамбуле другі дзень працягваюцца перамовы на тэму іранскай ядзернай праграмы, у якіх удзельнічаюць прадстаўнікамі шасьці дзяржаваў і Ірану.
Прадстаўніца ЭЗ па замежнай палітыцы Кэтрын Эштан прызнала, што прайшоўшыя ўчора размовы былі безвыніковымі.
Прадстаўнікі міжнароднай супольнасьці патрабуюць ад Ірану спыненьня ўзбагачэньня ўрану, падазраючы згаданую краіну ў спробах стварэньня ядзернай зброі.
У сваю чаргу Тэгеран заяўляе пра выключна мірны характар сваёй ядзернай праграмы.
аз