http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=148080

У Тунісе зьбегла 11 тысяч вязьняў

26.01.2011

У выніку перавароту ў Тунісе зь мясцовых турмаў зьбегла каля 11 тысяч вязьняў. Ахова ў турмах была недастатковай па прычыне масавых пратэстаў, якія трываюць ужо некалькі тыдняў.

Міністар юстыцыі краіны паінфармаваў, што дакладная лічба зьбеглых вязьняў невядомая. Вядома толькі, што яна большая, чым меркавалася на самым пачатку, і складае каля 11 тысяч чалавек.

Нагадаем, на пачатку студзеня ў выніку пратэстаў супраць дрэннай эканамічнай сытуацыі й высокага беспрацоўя быў зьвергнуты прэзыдэнт Тунісу, які кіраваў краінаю 23 гады. Цяпер тунісцы патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра, паколькі лічаць, што ён працягвае палітыку прэзыдэнта.

Ад сьнежня ў сутычках са спэцслужбамі загінулі 78 чалавек, а больш за 90 атрымалі раненьні.