http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=148313

Заканчваецца эканамічны форум у Давосе

29.01.2011

Сёньня перадапошні дзень 41. Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

Хаця ў Швайцарыі засталося яшчэ некалькі прадстаўнікоў польскіх фінансавых установаў, аднак яны будуць удзельнічаць яшчэ толькі ў двухбаковых сустрэчах.

Ніякіх панэльных сустрэч з удзелам палякаў ужо не плянуецца. Затое на сёньняшні дзень заплянаваная маніфэстацыя антыглябалістаў.

Праціўнікі вызначанага магутнымі канцэрнамі накірунку разьвіцьця эканомікі ўпершыню атрымалі дазвол на шэсьце па вуліцах Давоса.

За маніфэстацыямі антыглябалістаў будуць сачыць шматлікія паліцыянты, жаўнеры й ахоўнікі, якія адказваюць за бясьпеку ўдзельнікаў форуму.

аз