http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=148326

Натальля Радзіна выйшла зь СІЗА КДБ

29.01.2011

Учора вечарам зь СІЗА КДБ была вызвалена журналістка Натальля Радзіна. Каардынатарку сайта Хартыя 97 вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Радзіна была затрыманая 20 сьнежня на працоўным месцы. Яе абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня.

На сайце Хартыі журналістка напісала, што „ў турме разумееш тое, што цяжка зразумець на свабодзе – што ты за чалавек”. „Можна мець якое заўгодна меркаваньне пра сябе, ты можаш быць адважным журналістам, які выказвае свой пратэст уадкрытую ці ў Інтэрнэце. Калі ты не апынуўся ў турме, то значна цяжэй зразумець, хто ты на самой справе”, - піша Натальля Радзіна.

На час сьледзтва журналістка ў сувязі з падпіскаю аб нявыезьдзе вымушаная паехаць у родны горад па месцы рэгістрацыі – у Кобрын. Сама Натальля Радзіна назвала гэта „заменаю вялікай турмы на малую”.

ап