http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=149227

Сытуацыя ў Эгіпце вяртаецца да нормы

12.02.2011

Эгіпецкае войска пачало адмяняць блякады, наладжаныя на цэнтральнай плошчы Каіру. Цягам апошніх 18 дзён у згаданым месцы працягваліся масавыя дэманстрацыі супраціву ў дачыненьні да прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Учора Мубарак падаў у адстаўку. Тым ня менш, некалькі тысячаў чалавек засталіся на плошчы, як яны заяўляюць, пільнаваць працэсу пераменаў. Іншыя дапамагаюць жаўнерам дэмантаваць засекі, між іншым, вакол Эгіпецкага музэя, у якім знаходзяцца каштоўнасьці старажытнага мастацтва.

Удзельнікі пратэстаў стварылі адмысловую групу на сацыяльным сайце „Facebook” і дэкляруюць гатоўнасьць вяртацца на плошчу. Апрача таго, кожны год - 25 студзеня, яны хочуць адзначаць гадавіну пачатку антыпрэзыдэнцкіх пратэстаў.

аз