http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=149421

Вядомы амэрыканскі кінаактор Майкал Дуглас зьвярнуўся да беларусаў

15.02.2011

У Нью-Ёрку, на вечарыне салідарнасьці зь Беларусьсю, зладжанай амэрыканскім ПЭН-клюбам у падтрымку беларускага Свабоднага театру, брытанскі драматург Том Стопард зачытаў ліст ад выбітнага  амэрыканскага актора Майкла Дугласа.

„Я – амэрыканец, але сям’я майго бацькі прыехала зь Беларусі шукаць новае жыцьцё ў краіне Свабоды. Мы абавязаныя выкарыстоўваць гэтую свабоду, каб падтрымліваць тых, каму адмоўлена ў такіх правах, як права на свабоду выбару”, - напісаў Майкл Дуглас.

відэа

Натальля Каляда й Мікалай Халезін, лідары Свабоднага тэатру, працягваюць уздымаць хвалю салідарнасьці зь Беларусьсю ў артыстычным асяродку Амэрыкі.

Хартыя 97/кр