http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=150770

Збор подпісаў у падтрымку Арцёма Брэўса й Івана Гапонава

07.03.2011

Шараговыя грамадзяне й прадстаўнікі палітычных арганізацый Расеі працягваюць падпісвацца за вызваленьне зь беларускіх турмаў абвінавачаных у нібыта арганізацыі масавых беспарадкаў грамадзян Расейскай Федэрацыі Арцёма Брэуса й Івана Гапонава.
Збор подпісаў быў арганізаваны паплечнікамі арыштаваных і атрымаў моцную падтрымку лідараў руху “Стратэгія-31”, заснавальнік якога Гары Каспараў асабіста выступіў у абарону вязьняў.

На думку аўтаркі сайта “Узники-ру/Узники Лукашенко” Анастасіі Рыбачэнка, судовы працэс, прызначаны на 10 сакавіка, будзе паказальным для будучых адносінаў Масквы й Менска, бо відавочна, што абвінавачаньні супраць арыштаваных не адпавядаюць рэчаіснасьці.

Улады Беларусі вінавацяць расейцаў у арганізацыі масавых беспарадкаў па артыкуле 293 частках 1 і 2 Крымінальнага кодэкса.

racyja/кр