Польшча не намерваецца ангажаваць сваіх войскаў у дзеяньні міжнароднай кааліцыі ў Лібіі.
Прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі, які ўдзельнічаў у штогадовай сустрэчы кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны заявіў, што пакуль улады Польшчы сочаць за сытуацыяй у Лібіі.
Нашым суразмоўцам зьяўляецца Войцех Лучак - выдавец часопіса „Рапарт. Войска. Тэхніка. Абароназдольнасьць”.
Нагадаю, кіраўнік польскага ўраду заявіў, што адносна Лібіі Польшча павінна прадстаўляць разважлівасьць і стрыманасьць. Што гэта, паводле Вас, азначае?
Войцех Лучак: Гэта азначае, што Польшча не намерваецца выдаваць грошай на дадатковую вайсковую місію. Трэба нагадаць, што ўжо цяпер Польшча нясе велізарныя кошты прысутнасьці польскага, вайсковага кантынгенту ў Афганістане. Гаворка ідзе пра выдаткі ў памеры 1 мільярда 300 мільёнаў злотых ў год. На самой справе, многія эўрапейскія краіны, якія ўсё ж заяўляюць, што з Кадафі трэба нешта зрабіць, калі даходзіць да падрабязнасьцяў ставяцца да справы стрымана. Калі б мы спрабавалі ацаніць першы этап шматмаштабнай акцыі сілаў NATO ў Лібіі, то гэта каля 500 мільёнаў даляраў у дзень. Гэта велізарная сума, асабліва для Эўропы, якая адчувае наступствы фінансавага крызысу, таму скарачаюць выдаткі, асабліва на вайсковыя мэты. Льёгка заяўляць пра неабходнасьць зрынаньня рэжыму Муамара Кадафі, а цяжэй прыняць рашэньне пра выдаткаваньне сродкаў і накіраваньне туды войскаў.
Тым часам экспэрты зьвяртаюць увагу, што ўсё ж у выпадку польскага заангажаваньня ў Лібіі Польшча павінна дапамагчы ў лягістычным аспэкце. У чым згаданая дапамога павінна заключацца?
Войцех Лучак: У Польшчы няма дастатковых вайсковых сілаў, якія маглі б выкарыстоўвацца ў гэткага роду апэрацыі. Нам – аналітыкам галіны абараназдольнасьці – здаецца, што Польшча можа заангажаваць толькі два віды сродкаў: ваенны флёт, у прыватнасьці адзін карабель. Тэарэтычна палякі маглі б накіраваць свае падводныя лодкі, але яны не знаходзяцца ў баявой гатоўнасьці. Зусім выпадкова ў згаданым рэгіёне - у басэйне Міжземнага мора – знаходзіцца польскі карабель лягістычнай падтрымкі „Ксавэры Чарніцкі”, які цяпер выконвае ролю камандаваньня супрацмінавымі сіламі NATO. Так што тэарэтычна можна было б выкарыстаць яго. Гэта адна справа. Наступная справа, Польшча магла б накіраваць у раён канфлікту польскія спэцадзінкі, напрыклад, частку адзінкі „Grom”, спэцадзінкі марскога флёту „Formoza”, ці частку палка зь Люблінца і г. д. Тым больш, што Польшча хоча, каб нашыя спэцадзінку былі польскай візыткай. Апрача таго палякі хадайнічаюць за стварэньне ў Кракаве натаўскага цэнтру спэцсілаў, дык ёсьць нагода паказацца. У сваю чаргу з пункту гледжаньня інтарэсаў дзяражавы – Польшча ня мае інтарэсаў у Лібіі: ніякіх сьвідраваньняў, ніякіх канцэсіяў. Таму станоўчай палітыкай зьяўляецца выказаць максымальную асьцярожнасьць.
У сваю чаргу міністар нацыянальнай абароны заявіў, што Польшча ахвотна далучыцца да гуманітарнай дапамогі лібійскаму мірнаму насельніцтву.
Войцех Лучак: Гэта выключна дэклярацыя, паколькі на самой справе мы маглі б гэта рэалізаваць пры дапамозе марскога флёту, які цяпер у ненайлепшым стане ды патрабуе неабходных інвэстыцыяў. Узьнікае пытаньне, ці Польшча павінна інвэставаць у марскі флёт, каб ён ангажаваўся ў згаданым рэгіёне сьвету? Сам адказ на гэтае пытаньне гаворыць усё. Я лічу заявы полькіх уладаў, як моўныя дэклярацыі, якія павінны апраўдаць польскі бок у адсутнасьці нашага марскога ўмяшальніцтва.
- лічыць Войцех Лучак - выдавец часопіса „Рапарт. Войска. Тэхніка. Абарoназдольнасьць”.
Польская рэдакцыя/аз