Найлепшыя ў Польшчы ліцэісты па беларускай мове сустрэліся сёньня ў Варшаве. Ляўрэаты 17-ай рэспубліканскай Алімпіяды па беларускай мове ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі дыплёмы. Арганізатарам конкурсу ад самага пачатку, ад 1994 году зьяўляецца Кафэдра Беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту й там адбылася сёньняшняя ўрачыстасьць.
Паслухайце сюжэт у далучаным файле