http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=153247

Рада Эўропы рашуча асудзіла тэракт у Менску

12.04.2011

Лідары Рады Эўропы рашуча асудзілі тэракт у Менску. Падчас пленарнага паседжаньня Парлямэнцкай Асамблеі дэпутаты хвілінай цішыні ўшанавалі памяць ахвяраў.

Старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Мэўлют Чавушаглу ад імя дэпутатаў 47 нацыянальных парлямэнтаў асудзіў віноўнікаў тэракту, які назваў „варварскімі дзеяньнямі”, што цалкам супярэчаць каштоўнасьцям і прынцыпам, якімі кіруецца ПАРЭ.  Ад імя прысутных ён выказаў глыбокія спачуваньні сем’ям ахвяраў і параненым асобам.

Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб'ёрн Яглянд, выакзваючы спачуваньні беларускаму народу, падкрэсьліў, што такое злачынаства, зьдзейсьненае на безабаронных мірных людзях, ня можа застацца без пакараньня, а выканаўцы такіх ганебных дзеяньняў павінны адказаць перад судом.


кр