http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=153354

Летува гатова аказаць дапамогу па рэабілітацыі пацярпелых ад тэракта ў Менску

13.04.2011

Летува гатова бязвыплатна аказаць Беларусі дапамогу па рэабілітацыі пацярпелых у выніку тэракта ў менскім метро. Пра гэта заявіў летувіскі амбасадар у Беларусі Эдмінас Багдонас, наведваючы месца трагедыі.

Паводле яго слоў, учора  адбылася тэлефонная размова міністраў аховы здароўя Беларусі й Летувы.

"Наш міністр тэлефанаваў вашаму й прапанаваў, калі гэта неабходна, аказаць дапамогу па рэабілітацыі пацярпелых. Друскінінкай, Паланга — усе нашы курорты адкрытыя, будзе аказана ўся магчымая дапамога. Зразумела, на бязвыплатнай аснове", — сказаў Багдонас.

Ён таксама паведаміў, што ўчора раніцай хацеў здаць кроў.  "Але выявілася, што нельга, таму што я — замежны грамадзянін", — растлумачыў дыпламат.

Гаворачы пра тэракт, Багдонас адзначыў: "Як можна ацэньваць гэта зьверства? Гэта жах. Уся Летува спачувае Беларусі. Мы таксама чакаем вынікаў расьсьледаваньня, хочам ведаць, хто гэтыя зьвяры. Нам таксама балюча, таму што беларусы — нашы браты".

Сёньня раніцай месца трагедыі таксама наведалі й ўсклалі кветкі прадстаўнікі амбасадаў Ізраіля й Францыі ды шэраг іншых дыпламатаў.

БелаПАН/ кр