Прычынай тэракту ў Менску можа быць грамадзкі настрой, які апошнім часам пануе ў Беларусі, заявіў прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрый Мядзьведзеў, пра што паведамлее агнецтва ITAR-TASS.
„Мы маем уласны досьвед і дасканала ведаем, што значна прасьцей знайсьці тэрарыста, чым разгрысьці ўсе мэханізмы тэракта й знайсьці ягоных арганізатараў”, - заявіў Мядзьведзеў.
Ён крытычна аднёсься да заявы прэзыдэнта Лукашэнкі пра затрыманьне выканаўцаў тэракта. Ён параіў беларускаму кіраўніцтву ўсур’ёз прааналізаваць сытуацыю ў краіне й прыгледзецца масавым настроям.
„Беларускія ўлады павінны яшчэ шмат зрабіць дзеля таго, каб правесьці нешта на кшталт, як мы гэта называем, рэабілітацыі настрою ў грамадзтве"-, дадаў Мядзьведзеў.
kp