http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=153504

Польска-расейскія адносіны паляпшаюцца, але …

15.04.2011

Паводле віцэ-міністра замежных справаў Польшчы Генрыка Літвіна, польска-расейскія адносіны, у афіцыйнай ацэнцы польскага зьнешнепалітычнага ведамства, палепшыліся.

Тым ня менш, дыплямат прызнаў, што надалей па некаторых пытаньнях падыход абодвух бакоў адрозьніваецца, напрыклад, калі гаворка ідзе пра кваліфікацыю катынскага злачынства, у прыватнасьці, прызнаньне яго генацыдам.

Генрык Літвін нагадаў, што згаданы тэрмін асабліва важны, паколькі ў міжнароднай тэрміналёгіі ён азначае, што злачынства не пратэрміноўваецца.

Генрык Літвін: Згаданая спрэчка мае для польска-расейскіх адносінаў асноўнае значэньне, паколькі яна прымушае польскі бок рашуча адстойваць сваю пазыцыю. Па гэтай справе прагрэс па расейскім боку нябачны, чаго доказам зьяўляецца зьняцьцё памятнай дошкі, усталяванай палякамі на месцы катастрофы прэзыдэнцкага самалёта ў Смаленску.

- нагадаў Генрык Літвін.

Ён дадаў, што польскае МЗС праводзіць пасьлядоўныя дзеяньні з мэтай пашырэньня двухбаковых адносінаў з Расеяй, у прыватнасьці, ён назваў працу польска-расейскай Групы па складаных пытаньнях, якая з 2002 году зьяўляецца плятформай паляпшэньня ўзаемаадносінаў.

аз