Японскі ўрад разглядае магчымасьць увядзеньня новага падатку дзеля адбудовы зьнішчанай землятрусам і цунамі інфраструктуры.
Прэс-сакратар кабінэту міністраў Наота Кана заявіў, што пакуль справа нявырашаная, але японскі ўрад перакананы у мэтанакіраванасьці гэткага кроку ды спадзяецца на зразуменьне з боку мясцовага грамадзтва.
Улады ня паведамілі пра памер новага падаткаабкладаньня. Падрабязнасьці павінны быць агучаныя ў чэрвені.
аз