http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=153557

X Вялікодная ярмарка ў Шрэняве ля Познаня

16.04.2011

Музэй сельскай гаспадаркі ў Шрэняве ля Познані ўжо дзясяты раз запрашае на Вялікодную ярмарку. Імпрэза сягае да традыцыі сьвяточных ярмаркаў і кірмашоў, якія калісьці традыцыйна праходзілі ва ўсёй Польшчы.

Гады таму вялікодныя ярмаркі былі ня толькі нагодай, каб купіць ці прадаць розныя тавары, але таксама часам сямейных і сяброўскіх сустрэчаў, месцам атрыманьня рознага роду інфармацыі пра падзеі ў краіне й замяжой.

У Шрэняве можна будзе назіраць за працай народных творцаў ды рамесьнікаў, а таксама купіць вырабы, зьвязаныя з надыходзячымі Вялікоднымі сьвятамі. Праграма імпрэзы прадугледжвае таксама выступы музычных гуртоў ды вялікодныя тэатральныя інсцэніроўкі.

аз