http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=153597

Сусьветны дзень моладзі

17.04.2011

Сёньня ў польскіх дыяцэзіях адзначаўся Сусьветны дзень моладзі. Сёлета згаданая дата мае адмысловы характар у сувязі зь міжнароднай сустрэчай моладзі, якая ў жніўні адбудзецца ў Мадрыдзе, і ў сувязі з бэатыфікацыяй Яна Паўла ІІ 1 траўня ў Ватыкане.

Гэта менавіта папа рымскі Ян Паваў ІІ 26 гадоў таму вызначыў Вербную нядзелю Сусьветным днём моладзі.

Між іншым, з гэтай нагоды ў Гнезьненскай архідыяцэзыі з моладзьдзю сустрэўся прымас Польшчы арцыбіскуп Юзэф Кавальчык. Ва ўрачыстай эўхарыстыі ўдзельнічаў таксама апостальскі нунцый у Польшчы арцыбіскуп Чэлестына Мільёрэ. 

аз