http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=153598

Парлямэнцкія выбары ў Фінляндыі

17.04.2011

Сёньня ў Фінляндыі праходзяць парлямэнцкія выбары. Паводле дадзеных сацыялягічных апытаньняў, у іх выніку большы ўплыў на палітычнае жыцьцё краіны могуць атрымаць мясцовыя правыя сілы.

Выніку галасаваньня чакае таксама Брусэль, паколькі зьмена палітычных уплываў у краіне можа таксама памяняць стаўленьне Фінляндыі да пытаньня дапамогі іншым краінам-чальцам ЭЗ, якіх закрануў эканамічны крызіс.

Фінляндыя ўносіць у супольны эўразьвязаўскі бюджэт даволі значныя фінансавыя сродкі. 

аз