http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=153601

У Аструдзе закончыўся зьезд польскіх настаўнікаў замежжа

17.04.2011

У Аструдзе (поўнач краіны) закончыўся Сусьветны зьезд палянійных настаўнікаў. У ім удзельнічала каля 150 пэдагогаў з польскіх школаў у ЗША ды 20 эўрапейскіх дзяржаваў.

Разам з прадстаўнікамі польскага Міністэрства адукацыі ўдзельнікі сустрэчы размаўлялі пра праблемы ў навучаньні польскай мовы ў паасобных краінах, дзе пражывае польская меншасьць. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра праблемы з доступам да польскіх падручнікаў ды мясцовыя абмежаваньні ў доступе да адукацыі на польскай мове, напрыклад, уведзеныя ў апошні час у Летуве.

Удзельнікі канфэрэнцыі абмяркоўвалі таксама прапановы, падрыхтаваныя установамі, якія дзейнічаюць з мэтай падтрымкі польскай адукацыі за мяжой. Настаўнікі размаўлялі таксама пра сучасныя дыдактычныя прылады й польскую асьвету ў іншых краінах.

Зьезд закончыўся прыняцьцём адукацыйных праектаў, якія палянійныя настаўнікі будуць ажыцьцьяўляць у сваіх краінах.

аз