http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=153637

Д.Туск сустрэўся з Д.Камэронам

18.04.2011

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск зьдзейсьніў аднадзённы візыт у Вялікабрытанію. Падчас сустрэчы з ангельскім калегам Дэвідам Камэронам Туск правёў перамовы пра супрацоўніцтва ў рамках Эўрапейскага Зьвязу, прыярытэты падчас старшынства Польшчы ў Эўрасупольнасьці, а таксама пра бюджэт ЭЗ на 2014-2020 гады. Акрамя таго, палітыкі агаварылі пытаньне сытуацыі ў Паўночнай Афрыцы.
Візыт Туска ў Вялікабрытанію ды сустрэча з Камэронам зьяўляюцца часткай кансультацый зь кіраўнікамі чальцоўскіх краін Эўрапейскага Зьвязу. Кансультацыі праходзяць перад старшынствам Польшчы ў Эўрасупольнасьці, якое працягнецца з 1 ліпеня да канца года.

вс