http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=153650

Каўбаса зь лягатыпам

19.04.2011

Паляўнічая каўбаса ды ядлаўцовая каўбаса – гэта чарговыя польскія прадукты, якія атрымалі сэртыфікат Эўразьвязу. Эўрапейская  камісія занесла каўбасы ў сьпіс традыцыйных прадуктаў, якія маюць права карыстацца спэцыяльным лягатыпам.
Сярод больш чым тысячы традыцыйных прадуктаў, занесеных у сьпіс, 26 – гэта польскія. Прадукты с сэртыфікатам можна вырабляць на тэрыторыі цэлай краіны, але паводле адной рэцэптуры й з выкарыстаньнем натуральнай сыравіны. Вытворцы, якія будуць вырабляць каўбасу паводле іншай рэцэптуры, ня змогуць карыстацца лягатыпам традыцыйных прадуктаў.

вс