http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=153666

Ю.Цімашэнка падпісала нявыгадны кантракт з Расеяй?

18.04.2011

Экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка самастойна, без кансультацый з урадам прыняла рашэньне, эканамічна ня выгаднае для краіны. Такую заяву зрабіў генэральны пракурор Украіны Віктар Пшонка. Гаворка ідзе пра газавы кантракт з Расеяй.
Паводле генпракурора, у 2009 годзе Цімашэнка падпісала з расейскім бокам газавы кантракт, у выніку чаго Ўкраіна страціла 200 млн. даляраў ЗША. Украінская пракуратура па гэтаму патыньню ўзбудзіла крымінальную справу. Сама Цімашэнка пакуль не пракамэнтавала заяву генпракурора.

вс