http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=153735

Міжнародныя экспэрты задумоўваюцца над магчымасьцю супрацьдзеяньня тэрарызму

19.04.2011

У Страсбургу пачалося трохдзённае надзвычайнае паседжаньне  Камітэта супрацьдзеяньня тэрарызму ААН. Сустрэча адбываецца ў супрацы з Радай Эўропы з мэтаю апрацоўкі плённых мэтадаў барацьбы з сучаснымі й пастаянна паляпшаемымі формамі тэрарызму. У паседжаньні прымаюць удзел прадстаўнікі міжнародных, нацыянальных і рэгіянальных установаў, якія спэцыялізуюцца ў супрацьдзеяньні тэрарызму. Удзельнікі сустрэчы намерваюцца выпрацаваць рамкі супрацы па ідэнтыфікацыі злачынстваў, абмене інфармацыяй і перасьледу тэрарыстаў.


кр