Міністар Б. Кліх зь візытам у Афганістане
Міністар нацыянальнай абароны Богдан Кліх наведаў польскі вайсковы кантынгент у Афганістане.
Праграма перадсьвяточнага візыту польскага міністра ў Афганістан прадугледжвае, між іншым, сустрэчу з камандаваньнем польскага кантыгенту, размовы з галоўнакамандуючым сіламі місій ISAF генэралам Дэвідам Пэтрэусам ды міністрам абароны Афганістану Рахімам Вардакам.
Пры нагодзе міністар Богдан Кліх будзе ўдзельнічаць у перадачы абавязкаў між восьмай ды дзевятай зьменамі жаўнераў польскага кантынгента. Заплянаваная таксама перадвялікодная сустрэча з польскімі жаўнерамі.
У Афганістане служыць каля 2 600 польскіх жаўнераў і цывільных працаўнікоў Войска Польскага.
аз