http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=153829

Амэрыканскія палякі лябуюць за адмену візаў для грамадзян Польшчы

20.04.2011

Польская дыяспара ў ЗША ўключылася ў акцыю на карысьць адмены візавага абавязку для польскіх грамадзянаў, якія накіроўваюцца ў Амэрыку. У Чыкага працягваецца акцыя лёбінгу сярод кангрэсмэнаў і сэнатараў з мэтай падтрымкі адмысловага закону.

Арганізатарам акцыі зьяўляецца Фундацыя імя Капэрніка, якая ў ЗША змагаецца за польскія інтарэсы. Ейныя прадстаўнікі заклікаюць мясцовых палякаў адпраўляць палітыкам лісты як па традыцыйнай, так і па электроннай пошце, з просьбай падтрымкі закону, падрыхтаванага палітыкамі Чыкага. 

Паводле камэнтатараў, шанец на ажыцьцяўленьнe закону невялікі.

аз