Віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас лічыць справядлівым курс 3.800 — 4.100 рублёў за даляр.
Паводле Румаса, у бліжэйшыя дні ўрад будзе працаваць у адпаведнасьці з плянамі па ўніфікацыі курса. Віцэ-прэм’ер лічыць, што курс знаходзіцца ў дыяпазоне 3.800–4.100 рублёў за даляр, і што гэта адпавядае сёньня стану, у якім знаходзіцца беларуская эканоміка, цытуе Румаса агенцтва “Рэйтэр”.
Міжбанкаўскі рынак Беларусі ажывіўся пасьля адмены абмежаваньняў на курсаўтварэньне паміж банкамі й кампаніямі, і беларускі рубель ўчора там таргаваўся на ўзроўні 4.800–5.300 за даляр пры афіцыйным курсе 3.074 рублі.
У чацьвер сытуацыя не зьмянілася, за даляр на міжбанку просяць каля 5.000 рублёў. Пры гэтым Румас назваў міжбанкаўскія курсы «нерэальнымі».
Беларусь увяла свабоднае курсаўтварэньне на міжбанкаўскім рынку ў аўторак, захаваўшы рэгуляваньне на іншых рынках, уключаючы рынак наяўнай валюты.
вс