Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў улады Лібіі спыніць узброеныя дзеяньні ды забіваньне людзей. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што прыярытэтам Арганізацыі аб’яднаных нацыяў зьяўляецца давядзеньне да перамір’я ў ахопленай унутранай вайной краіне.
Міжнародная грамадзкасьць павінна супрацоўнічаць з мэтай вырашэньня канфлікту мірным шляхом, без умяшальніцтва ва ўнутраныя справы згаданай краіны, - заявіў генэральны сакратар ААН.
Пан Гі Мун згаходзіўся ў Маскве з афіцыйным візытам, падчас якога закраналася, між іншым, сытуацыя ў Лібіі.
аз