Сёньня ў многіх краінах сьвету адзначаецца Дзень Зямлі. Мэта згаданага дня - прыцягнуць увагу грамадзтва да экалягічных праблем сьвету.
Сёлета Дзень Зямлі праходзіць пад дэвізам „Мільярд зялёных справаў”. Як тлумачаць арганізатары глябальнага Дня Зямлі, гаворка ідзе пра невялікія ўчынкі, якія ў гэты дзень могуць зьдзейсьніць паасобныя людзі.
Паводле агульных ацэнак, у мінулым годзе Дзень зямлі адзначалі больш за 17 тысячаў арганізацыяў у амаль 150 краінах сьвету. У Польшчы акцыя праходзіць над лёзунгам: „Лес побач нас”.
Сёлета Дзень Зямлі адзначаецца ў 41-ы раз.
аз