http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154039

Туск будзе адзначаць бэатыфікацыю ў Вадавіцах

23.04.2011

Кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасьцях, зьвязаных з бэатыфікацыяй Яна Паўла ІІ у Вадавіцах.

У дзень бэатыфікацыі папы рымскага-паляка прэм’ер-міністар Польшчы будзе прысутнічаць на імшы, якая пройдзе на плошчы ў цэнтры роднага гораду Яна Паўла ІІ. На згаданай плошчы адбудзецца таксама трансляцыя ўрачыстасьцяў з Ватыкана.

У гэты дзень Дональд Туск наведае таксама родны дом Яна Паўла ІІ, каб паглядзець музэйныя экспанаты.

Рашэньне заставацца ў Польшчы ў дзень бэатыфікацыі кіраўнік ўраду прыняў пасьля размоваў з прэзыдэнтам Браніславам Камароўскім, які зьбіраецца на ўрачыстасьці ў Ватыкан. Галаву польскай дзяржавы будуць суправаджаць таксама старшыні польскага Сэйму й Сэнату.

аз