Каталікі, праваслаўныя, грэка-каталікі й пратэстанты адзначаюць Вялікую суботу - дзень надзеі й чаканьня Ўваскрасеньня Xрыста.
У каталіцкіx, праваслаўныx і грэка-каталіцкіx xрамаx адбываецца пасьвячэньне сьвяточнай ежы.
У прынесеных вернікамі кошыках павінны быць xлеб, соль, xрэн, вялікодны пірог, пісанкі, каўбаса, вэнджанае мяса, сала, у каталікоў дадаткова цукровы баранак.
Вярнуўшыся з касьцёла да дому, некаторыя гаспадары акружаюць панадворак з кошыкам, каб запэўніць ураджай на цэлы год.
У мінулым у кошык са сьвянцоным укладалі на многа больш ежы, чым цяпер. На вёскаx клалі таксама буракі, бульбу ды іншую агародніну. Кошыкі былі вялікія, тым больш што велічыня сымбалізавала заможнасьць гаспадара.
Усю Вялікую суботу каталіцкія вернікі адаруюць і моляцца ля гробу Пана.
Увечары па ўсіх касьцёлах праходзіць Пасхальная вігілія - самае ўрачыстае набажэнства літургічнага года, падчас якога адбываецца, між іншым, абрад сьвятла й асвячэньне агня, ад якога запальваецца пасхал, ды хрысьцільнай вады.
аз