http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154063

Прэзыдэнцкая пара жадае палякам спакойных сьвятаў!

24.04.2011


Польская прэзыдэнцкая пара перадала ўсім палякам пажаданьні з нагоды Велікодных сьвятаў.

Пажаданьні былі апублікаваныя на афіцыйнай інтарнэтнай старонцы прэзыдэнта Браніслава Камароўскага.

„Мы жадаем Спадарству шчасьлівых і сямейных Велікодных сьвятаў. Хай гэтыя прыгожыя сьвяты стануць крыніцай радасьці, веры й надзей!, - напісалі Анна й Браніслаў Камароўскія.

аз