Лібійскія ўрадавыя вайскі гатовыя пакінуць Місрату, - паведаміла агенцтва Reuters, спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ад жаўнераў Муамара Кадафі.
Нагадаем, раней лібійскія ўлады заяўлялі, што яны гатовыя на гэткі крок і на распачацьце перамоваў з паўстанцамі й прадстаўнікамі навакольных плямёнаў.
Місрата – гэта адзіны буйны горад на захадзе краіны, які застаецца пад кантролем паўстанцаў.
аз