Сёньня адзначаецца Сусьветны дзень кнігі й аўтарскіх правоў. Сьвяткаваньне арганізоўвае UNESCO – агенцтва ААН па справах асьветы, навукі й культуры.
Мэта Сусьветнага дня кнігі й аўтарскіх правоў – прамоцыя чытаньня, ахова аўтарскіх правоў пісьменьнікаў. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра пашану правоў аўтараў, што павінна ўплываць на якасьць і памер іхнай творчасьці.
Паводле дадзеных польскай Нацыянальнай бібліятэкі, у мінулым годзе ані воднай кніжкі, у тым ліку, таксама слоўніка, кулінарнай кніжкі ці інтарнэтнага выданьня, не прачытала 56% палякаў. Толькі 12% палякаў прачытала больш, чым 6 кніжак цягам 12 месяцаў.
аз