http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154069

Ці Францыя прыпыніць Шэнгенскую дамову!?

23.04.2011

Францыя можа прыпыніць дзеяньне правілаў Шэнгенскай дамовы, якая прадугледжвае свабоднае перамяшчэньне праз нацыянальныя межы ўнутры Эўразьвязу, - пра гэта заявілі ў адміністрацыі прэзыдэнта Нікаля Сарказі.

Плян перакрыцьця межаў зьвязаны з масавым наплывам уцекачоў з Тунісу ды Лібіі.

Францускія ўлады абвінавачваюць Італію, якая выдала ўцекачом з Тунісу шасьцімесячныя дазволы на ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу, у тым ліку, у Францыю, у парушэньні правілаў Шэнгенскай дамовы.

У сувязі зь нестабільнай сытуацыяй у Тунісе, апошнім часам у Эўропу прыбыло больш за 20 тысяч франкамоўных тунісцаў, якія накіроўваюцца ў Францыю.

аз