http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=154070

Палякі сустракаюцца з роднымі й перажываюць сьвяты

23.04.2011

Велікодныя сьвяты - гэта для палякаў перш за ўсё магчымасьць сустрэчы з роднымі, а толькі ў наступнай чарговасьці рэлігійнае перажыцьцё, - такім чынам сьведчаць дадзеныя апытаньня, праведзенага Інстытутам дасьледваньня грамадзкай думкі „Homo Homini”.

Тым ня менш, старшыня інстытуту Марцін Дума зазначае, што абодва адказы апытных паяўляліся амаль таксама часта: розьніца між імі складае толькі каля 4%.

Апытаныя рэдка атаесамлівалі сьвяты з часам адпачынку ці зь вялікай колькасьцю сьвяточных страваў.

Марцін Дума: Велікодныя сьвяты зьяўляюцца часам адпачынку толькі для 9% апытаных. Зьдзіўляе факт, што толькі каля 3% апытаных лічаць, што сьвяты - гэта час за сьвяточным сталом. Гэта сьведчыць пра тое, што ўсё ж сямейны ці рэлігійны аспэкт сьвятаў важнейшы.

- лічыць старшыня Інстытуту дасьледваньня грамадзкай думкі „Homo Homini”.

Апытаньне было праведзенае 21 красавіка, па тэлефоне сярод больш за 1 тысячы рэспандэнтаў.

аз