У Афганістане забіты другі па значнасьці чалавек у Аль-Каідзе пасьля Асамы бін Ладэна Абдула Гані.
Абдула Гані загінуў падчас паветраных удараў NATO амаль два тыдні таму ў правінцыі Кунар, непадалёк ад Пакістана, паведамілі прадстаўнікі міжнародных сілаў, якія кантралююць Афганістан.
Чалец Аль-Каіды быў таксама вядомы як Абу Хафс Нэджда, арганізоўваў трэніровачныя лягеры й плянаваў напады на пляменных правадыроў і замежнікаў. Паводле ацэнак NATO, каля 100 чальцоў Аль-Каіды па-ранейшаму ажыцьцяўляюць сваю дзейнасьць у Афганістане.
Прадстаўнікі альянсу кажуць, што ў мінулым месяцы забілі больш за 25 тэрарыстаў з Аль-Каіды.
дг